Дзень касманаўтыкі

12.04.2023

12 красавіка адзначаюць Дзень касманаўтыкі, менавіта ў гэты дзень чалавек упершыню паляцеў у космас. Для пазнаваўчага развіцця дзяцей у другой рознаўзроставай групе праводзілі гутаркі "Як утварылася зямля?", "Будучы касманаўт - які ён?", "Юрый Гагарын - першы касманаўт". Дзеці з задавальненнем слухалі расказы аб космасе, аб касманаўтах, разглядалі малюнкі з адлюстраваннем космаса, слухалі мастацкія творы аб космасе. Дзеці ляпілі касманаўтаў, канструявалі ракету, гулялі ў гульні "Касманаўты", "Ракетадром".